Як аднавіць калядаванне ў беларусаў?

Падчас каляднага ўзрушэння да нас звярнуліся з запытам: “Хацелася б, каб і ў сучаснасці беларускія Каляды і калядаванне жылі. Каб гэта ўсё рабілі сучасныя, гарадскія людзі як нешта звычайнае, уласцівае ім. Як можна гэтага дасягнуць?” Гэта асаблівая мэта. Дасягнуць яе вельмі няпроста і гэтага ня зробіш тымі метадамі, якімі дзейнічаюць этнааматары апошнія 30…40 гадоў. Прапаноўваем нашае ўяўленне, як гэта зрабіць. Чытаць далей

Падыспань, беларускі ня-родны танец

Танец пад назвай “падыспань” (“падыспан”, “падэспань”) папулярны ў асяродках этнографаў-аматараў і этнарэканструктараў у Беларусі, Украіне, Расеі. І ў гэтых асяродках, і па-за імі многія лічаць яго “народным” і нават “традыцыйным”. Між тым, на пачатак XX ст. гэты танец у самім народзе не ўспрымаўся як свой. Чаму так? Давайце паглядзім на ягонае паходжанне. Чытаць далей

Этнамузыка на “вялікай сцэне” – смяротная небяспека, а не “перамога”

Прыблізна з 2010 г. на Захадзе аўтэнтычны музычны фальклор спрабуюць зрабіць часткай музычнай індустрыі. Яго прадаюць шырокай аўдыторыі, якая дагэтуль слухала пост-панк, рэп, world music і іншую сучасную творчасць. У гэтым артыкуле разбяромся, чым гэты працэс пагражае самой этнамузыцы і ці варта рабіць такое ў Беларусі (спойлер: НЕ). Прапануем, якімі іншымі спосабамі можна дзейнічаць, каб захаваць этнічны стыль жывым. Чытаць далей

Перамагчы ЮНЭСКАізацыю

Калі мы ператвараем культурную спадчыну ў музейны экспанат, імкнёмся захаваць яе ў статычнай форме, “правільнай” для нейкага перыяду мінуўшчыны, то мы папросту выціскаем яе з рэальнага жыцця. Ці, дакладней, выціскаем з яе жыццё. Спадчына губляе практычны змест, становіцца пустым рудыментам, фасаднае існаванне якога штучна падтрымліваецца. Як прадухіліць такі стан? Чытаць далей

Рэканструкцыя: апошнія дні грамадства?

Пры адчуванні вялікай, смяротнай небяспекі ці ў стане клінічнай смерці чалавек часам хутка ўзгадвае ўсё сваё жыццё ў выглядзе плыні вобразаў ці падзеяў. Пэўную аналогію гэтаму можна ўбачыць у з’яве гістарычнай рэканструкцыі, якая набыла масавую папулярнасць сярод еўрапейцаў. Тут у ролі чалавека ў перадсмяротным стане выступае само грамадства, а ў ролі яго ўспамінаў ― яркая і інтэнсіўная рэканструктарская дзейнасць. Працяг аналогіі ― у артыкуле. Чытаць далей

Традыцыйная музыка: “правільнасць”

Адной з нязменных прыкметаў традыцыйнай музыкі з’яўляецца яе знешняя “правільнасць”. Пад “правільнасцю” маецца на ўвазе адпаведнасць пэўным фармальным патрабаванням, якая дазваляе музыцы выконваць сваю функцыю. Прыклады такіх патрабаванняў прыводзім у гэтым тэксце. Чытаць далей

“Вышымайка” як размыванне субкультуры

Моладзевым субкультурам практычна заўжды ўласцівая пэўная закрытасць, “элітарнасць”. Жаданне адрознівацца ад навакольнага абывальніцтва. Часам ― утапічныя мары пра карэнныя змены ў грамадстве. Аматарская этнаграфія ў Беларусі мае практычна ўсе асноўныя прыкметы субкультуры. У гэтым тэксце разгарнём яшчэ адну аналогію, звязаную з модай на “вышымайкі” і трансфармацыяй субкультур. Чытаць далей