Як аднавіць калядаванне ў беларусаў?

Падчас каляднага ўзрушэння да нас звярнуліся з запытам: “Хацелася б, каб і ў сучаснасці беларускія Каляды і калядаванне жылі. Каб гэта ўсё рабілі сучасныя, гарадскія людзі як нешта звычайнае, уласцівае ім. Як можна гэтага дасягнуць?” Гэта асаблівая мэта. Дасягнуць яе вельмі няпроста і гэтага ня зробіш тымі метадамі, якімі дзейнічаюць этнааматары апошнія 30…40 гадоў. Прапаноўваем нашае ўяўленне, як гэта зрабіць. Чытаць далей

Падыспань, беларускі ня-родны танец

Танец пад назвай “падыспань” (“падыспан”, “падэспань”) папулярны ў асяродках этнографаў-аматараў і этнарэканструктараў у Беларусі, Украіне, Расеі. І ў гэтых асяродках, і па-за імі многія лічаць яго “народным” і нават “традыцыйным”. Між тым, на пачатак XX ст. гэты танец у самім народзе не ўспрымаўся як свой. Чаму так? Давайце паглядзім на ягонае паходжанне. Чытаць далей

Этнамузыка на “вялікай сцэне” – смяротная небяспека, а не “перамога”

Прыблізна з 2010 г. на Захадзе аўтэнтычны музычны фальклор спрабуюць зрабіць часткай музычнай індустрыі. Яго прадаюць шырокай аўдыторыі, якая дагэтуль слухала пост-панк, рэп, world music і іншую сучасную творчасць. У гэтым артыкуле разбяромся, чым гэты працэс пагражае самой этнамузыцы і ці варта рабіць такое ў Беларусі (спойлер: НЕ). Прапануем, якімі іншымі спосабамі можна дзейнічаць, каб захаваць этнічны стыль жывым. Чытаць далей

Удзельнікі ці статысты? Прапорцыя скрайнасцяў культуры

Мы даследуем ня толькі этнічную культуру, але і культуру як цэлае, у тым ліку суадносіны розных яе відаў. На выявах у гэтым допісе прапануем параўнанне некаторых рысаў культурных скрайнасцяў ― чыстай этнічнай і чыстай масавай (спажывецкай) культуры, а таксама “чыстай” фізічнай культуры і прафесійнага спорту. Чытаць далей