Складанка “Народная інструментальная музыка Беларусі” (частка 3)

Публікуем трэці раздзел складанкі архіўных аўдыязапісаў Іны Дзмітрыеўны Назінай. У гэтым раздзеле вы пазнаёміцеся з інструментальнай музыкай беларускага вясельнага (“свадзёбнага”) абраду. Вашай увазе прапануем самі аўдыязапісы, каментары І.Дз. Назінай да іх, а таксама зацемы Вольнага архіву пра асаблівасці беларускага вяселля і вытокі стылю вясельнай музыкі. Вы чулі пра беларускія вясельныя маршы? 😉 Чытаць далей

Складанка “Народная інструментальная музыка Беларусі” (частка 2)

Гэты допіс пазнаёміць вас з 2-ім раздзелам аўдыявыдання ”Народная інструментальная музыка Беларусі (палявыя запісы І.Дз. Назінай)”. Раздзел складаецца з каляндарна прымеркаваных найгрышаў. Апроч саміх аўдыязапісаў і каментароў І.Дз. Назінай да іх, у допісе закранаем прыкметы архаічнай музыкі і гісторыю скрыпкі ў Беларусі. Чытаць далей

Складанка “Народная інструментальная музыка Беларусі” (частка 1)

Свет пабачыла складанка архіўных аўдыязапісаў Іны Дзмітрыеўны Назінай, у якой прадстаўлены шэраг пластоў беларускай народнай інструментальнай музыкі. У гэтым допісе распавядаем пра само выданне і яго стваральніцу, а таксама публікуем частку аўдыязапісаў складанкі. Чытаць далей

Этнамузыка на “вялікай сцэне” – смяротная небяспека, а не “перамога”

Прыблізна з 2010 г. на Захадзе аўтэнтычны музычны фальклор спрабуюць зрабіць часткай музычнай індустрыі. Яго прадаюць шырокай аўдыторыі, якая дагэтуль слухала пост-панк, рэп, world music і іншую сучасную творчасць. У гэтым артыкуле разбяромся, чым гэты працэс пагражае самой этнамузыцы і ці варта рабіць такое ў Беларусі (спойлер: НЕ). Прапануем, якімі іншымі спосабамі можна дзейнічаць, каб захаваць этнічны стыль жывым. Чытаць далей

Кушлянская капэла: (не)беларуская народная музыка (+АЎДЫЯ)

Прапануем вам архіўныя запісы інструментальнай музыкі ад гурта з вёскі Кушляны Смаргонскага раёна. Рэпертуар капэлы характэрны для вясковых танцавальных вечарынак, што ладзіліся ў Заходняй Беларусі ў міжваенны час. Апроч аўдыязапісаў прыводзім невялікі аналіз паходжання і асаблівасцяў гэтых найгрышаў. Іх са змаўчання лічаць беларускімі народнымі, але ці сапраўды гэта так? Чытаць далей

Музычны агляд: “Бяседныя песні” (2019)

Увосень праект “Tradycyja” выдаў чарговую тэматычную аўдыяскладанку ― “Бяседныя песні” ― і яна лепшая за папярэднюю. Выдаўцы старанней падабралі спеўны матэрыял і спрабуюць атрымаць максімум карысці ад састарэлага CD-фармату. У складанцы ёсць як этнаграфічныя, так і агульнагістарычныя цікавосткі. Аднак дакладныя мэты выдання і яго мэтавая аўдыторыя застаюцца пад пытаннем. Чытаць далей