Складанка “Народная інструментальная музыка Беларусі” (частка 3)

Публікуем трэці раздзел складанкі архіўных аўдыязапісаў Іны Дзмітрыеўны Назінай. У гэтым раздзеле вы пазнаёміцеся з інструментальнай музыкай беларускага вясельнага (“свадзёбнага”) абраду. Вашай увазе прапануем самі аўдыязапісы, каментары І.Дз. Назінай да іх, а таксама зацемы Вольнага архіву пра асаблівасці беларускага вяселля і вытокі стылю вясельнай музыкі. Вы чулі пра беларускія вясельныя маршы? 😉 Чытаць далей

Падыспань, беларускі ня-родны танец

Танец пад назвай “падыспань” (“падыспан”, “падэспань”) папулярны ў асяродках этнографаў-аматараў і этнарэканструктараў у Беларусі, Украіне, Расеі. І ў гэтых асяродках, і па-за імі многія лічаць яго “народным” і нават “традыцыйным”. Між тым, на пачатак XX ст. гэты танец у самім народзе не ўспрымаўся як свой. Чаму так? Давайце паглядзім на ягонае паходжанне. Чытаць далей

Складанка “Народная інструментальная музыка Беларусі” (частка 1)

Свет пабачыла складанка архіўных аўдыязапісаў Іны Дзмітрыеўны Назінай, у якой прадстаўлены шэраг пластоў беларускай народнай інструментальнай музыкі. У гэтым допісе распавядаем пра само выданне і яго стваральніцу, а таксама публікуем частку аўдыязапісаў складанкі. Чытаць далей