На гэтай старонцы прыводзяцца спасылкі на прававыя, нарматыўныя, метадычныя і іншыя дакументы, што могуць дапамагчы ў этнаграфічнай дзейнасці ― як прафесійнай, так і аматарскай.
1. Дамовы з суб’ектамі этнаграфічнага працэсу
Дамова з інфармантам (Вольны архіў)
Дамова з валанцёрам (Вольны архіў)
Гэта абагульненыя варыянты дамоваў, якія рэгулююць стасункі этнаграфічных арганізацый з даследчыкамі-валанцёрамі і інфармантамі (носьбітамі культуры, якую даследуюць). Дамовы ўлічваюць па магчымасці ўсю методыку і спецыфіку палявых даследаванняў у Беларусі, заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах, заканадаўства аб асабістых немаёмасных правах, такіх як годнасць, чэсць і добрае імя асобы. Дамовы дазваляюць арганізацыям і валанцёрам законным чынам выкарыстоўваць матэрыялы даследаванняў ― аўдыя, відэа, фота і іншае. Гэтыя дакументы могуць выкарыстоўвацца як аснова для стварэння дамоваў у любых даследчыцкіх арганізацыях, а таксама пры працы даследчыкаў па-за арганізацыямі.
Дамова з інфармантам (НАН, v1.0)
Гэты варыянт дамовы з інфармантам быў створаны на аснове адпаведнай дамовы ад Вольнага архіву (гл. вышэй) і паспяхова выпрабаваны ў даследаваннях супрацоўнікам Нацыянальнай акадэміі навук.
2. Устава (Палажэнне) пра этнаграфічны архіў грамадскага аб’яднання
Устава пра Этнаграфічны архіў (Вольны архіў)
Па спасылцы прапануецца прыклад уставы пра архіў (палажэння аб архіве) для грамадскага аб’яднання ці іншай арганізацыі. Гэтая ўстава сярод іншага закранае парадак папаўнення архіву, спосабы карыстання ім і даступнасць яго для грамадства, а таксама пытанне бяспекі архіву. Дакумент дапаможа вашай арганізацыі, калі вы хочаце афіцыйна стварыць этнаграфічны архіў.
3. Кодэкс этыкі Амерыканскай антрапалагічнай асацыяцыі (ААА)
AAA Code of Ethics (арыгінал)
Кодэкс этыкі ААА (рускі пераклад)
Гэты кодэкс этыкі заходняй арганізацыі ўтрымлівае шэраг нормаў, якія былі б дарэчнымі ў беларускіх умовах ― як у аматарскай этнаграфіі, так і ў прафесійнай. Нормы тычацца, сярод іншага, адкрытасці цэляў даследаванняў, дасяжнасці матэрыялаў даследаванняў для грамадства, абароны правоў інфармантаў.