Пра нас

Дзейнасць

Вольны архіў (“ВА”) ― суполка беларускіх этнографаў-аматараў, якія хочуць аб’яднаць свае напрацоўкі і зрабіць іх здабыткам грамадства.
Яшчэ Вольны архіў ― гэта архіў этнаграфічных запісаў, які вядуць гэтыя даследчыкі.

Што мы робім?

  • Парадкуем і апрацоўваем свае этнаграфічныя матэрыялы (аўдыя, фота, відэа), якія збіралі ў экспедыцыях з 2007 г., і матэрыялы іншых даследчыкаў. Аб’ядноўваем гэта ў архіў.
  • Часам праводзім новыя палявыя даследаванні і збіраем новыя матэрыялы.
  • Рознымі спосабамі даём зацікаўленым людзям доступ да нашага архіву.
  • Пішам і публікуем аналітычныя тэксты на тэмы этнаграфічнай дзейнасці, культуры, традыцыі, творчасці, грамадскіх працэсаў.
  • Распрацоўваем практычныя падыходы да выкарыстання культурнай спадчыны ў сучасным жыцці. Праводзім доследы з народнымі святамі.

Такім чынам, мы адначасова этнографы-архівісты, палявыя даследчыкі, “фабрыка думкі” і творчая майстэрня.

Вольны архіў дзейнічае як простае таварыства. Уся дзейнасць ажыццяўляецца на валанцёрскіх пачатках.

Каманда

Барыс Шчука

Родныя мясціны: Полацк, Полацкі раён, Бешанковіцкі раён.
Навучанне: БДУІР, “Электронна-аптычнае апаратабудаванне”.
Досвед працы: распрацоўка вайсковай электронікі ў дзяржкампаніі; аналіз бізнэс-працэсаў у ІТ.
Справы ў ВА: упарадкаванне архіву, кансультаванне і выдача матэрыялаў, палявыя даследаванні, напісанне артыкулаў, PR, эксперыменты з пераазмысленнем святаў.

Сяргей Лісіца

Родныя мясціны: в. Валеўка Наваградскага раёна.
Навучанне: БДУ, “Гідраметэаралогія”.
Досвед працы: кліматалагічныя даследаванні ў БДУ; апрацоўка этнаграфічнага архіву, падрыхтоўка аўдыявыданняў у НАН РБ.
Справы ў ВА: палявыя даследаванні, алічбоўка і апрацоўка запісаў, папаўненне архіву прыватнымі фондамі, напісанне артыкулаў.

Ганна Шчука

Родныя мясціны: Наваполацк, Полацк, в. Гендзікі Полацкага раёна; Новакузнецк (РФ).
Навучанне: ПДУ / БНТУ, “Архітэктура”.
Досвед працы: праекты ў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры; народныя рамёствы (ткацтва паясоў, шыццё адзення, набіванка); напісанне і ілюстраванне дзіцячай кнігі.
Справы ў ВА: палявыя даследаванні, апрацоўка архіву, кансультаванне і выдача матэрыялаў, рэдактура артыкулаў, дызайн і афармленне.

Нас значна падтрымліваюць:

Юлія Лісіца

Каардынатарка валанцёраў у “Зялёнай сетцы”. Кансультуе нас у PR і SMM. Далучыла свае этнаграфічныя запісы да фондаў Вольнага архіву.

Кастусь Міхалевіч

Праграміст, але нам дапамагае з фотаздымкай і з рэдагаваннем публікацый. Далучыў свае этнаграфічныя запісы да фондаў Вольнага архіву.

Кантакты

Звязацца з Вольным архівам можна:

  • праз наступныя кантакты:
    Пошта: volny.archiu@gmail.com
  • праз прыватныя паведамленні на старонках ВА ў сацыяльных сетках: VK; Facebook; Soundcloud.
  • праз форму ніжэй.

Форма зваротнай сувязі

    Ваш адрас электроннай пошты ня будзе апублікаваны.

    Каментары закрытыя.