Складанка “Народная інструментальная музыка Беларусі” (частка 4)

Публікуем чацвёрты раздзел складанкі архіўных гуказапісаў Іны Дзмітрыеўны Назінай. У гэтым раздзеле вы пазнаёміцеся з некаторымі танцавальнымі найгрышамі. Прыводзім самі гуказапісы, каментары І.Дз. Назінай і ўласныя каментары Вольнага архіву датычна беларускай танцавальнай музыкі. Як вы думаеце, адкуль у беларусаў узнікалі танцы і найгрышы да іх? 😉 Чытаць далей

Падыспань, беларускі ня-родны танец

Танец пад назвай “падыспань” (“падыспан”, “падэспань”) папулярны ў асяродках этнографаў-аматараў і этнарэканструктараў у Беларусі, Украіне, Расеі. І ў гэтых асяродках, і па-за імі многія лічаць яго “народным” і нават “традыцыйным”. Між тым, на пачатак XX ст. гэты танец у самім народзе не ўспрымаўся як свой. Чаму так? Давайце паглядзім на ягонае паходжанне. Чытаць далей