Складанка “Народная інструментальная музыка Беларусі” (частка 3)
![](https://v-a.io.activecloud.com/wp-content/uploads/Vyjavy/2021-11-15-NIMB-cz3/muzyki-viasielle-slonim-248x150.jpg)
Публікуем трэці раздзел складанкі архіўных аўдыязапісаў Іны Дзмітрыеўны Назінай. У гэтым раздзеле вы пазнаёміцеся з інструментальнай музыкай беларускага вясельнага (“свадзёбнага”) абраду. Вашай увазе прапануем самі аўдыязапісы, каментары І.Дз. Назінай да іх, а таксама зацемы Вольнага архіву пра асаблівасці беларускага вяселля і вытокі стылю вясельнай музыкі. Вы чулі пра беларускія вясельныя маршы? 😉 Чытаць далей